У Цюменскай вобласці Расіі пройдуць Дні беларускай культуры

Беларуская дыяспара правядзе Дні беларускай культуры ў Цюменскай вобласці Расіі. Яны пройдуць з 4 па 7 лістапада і ахопяць усе гарады і раёны рэгіёна, дзе кампактна пражываюць энічныя беларусы.

У праграме Дзён беларускай культуры – шматлікія выступленні самадзейных калектываў, фальклорныя прадстаўленні. Будуць арганізаваны выставы “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “Народныя рамёствы і прадметы быту Беларусі”, этнаграфічныя экспазіцыі. У Цюмені таксама адбудзецца пасяджэнне круглага стала, прысвечанага духоўным традыцыям беларусаў у Сібіры.Садзеянне Нацыянальна-культурнаму таварыству “Беларусь” ў арганізацыі Дзён беларускай культуры аказаў рэгіянальны камітэт па справах нацыянальнасцяў.

Паводле сайту Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай федэрацыі