Тое, што бароніць нас

Адкрыццё выставы Ягора Батальёнка адбылося 25 кастрычніка ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку. У грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.

Адкрыццё выставы Ягора Батальёнка адбылося 25 кастрычніка ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку. У грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.

Ягор Батальёнак

Для Беларускага Музея ў Нью-Ёрку выстава Ягора Батальёнка “Абярэг” стала ўжо 18-й, зладжанай за два з паловай гады дзейнасці ўстановы.

Галоўныя тэмы творчасці Ягора Батальёнка - прырода і выявы беларускага жыцця. Працавітая жанчына, снапы жыта, залатая восень, раніца, гульня святла, жбанкі з бацькаўскага дому, цеплыня лета, лес, маленечкая вёсачка-мара, вясковы падворак... Усё нясе да нас Бацькаўшчыну і нагадвае пра яе. Нездарма некаторыя наведвальнікі выставы не хавалі таго, што ў іх на вачах наварочваліся слёзы, калі яны глядзелі на творы мастака.

Само слова “абярэг”, абранае для назвы выставы, нясе ў сабе вялікі сэнс і выклікае шмат эмоцый ў сэрцы кожнага беларуса.

Абярэг – гэта тое, што бароніць нас. І што мы павінны берагчы ў сабе, чым абавязаны даражыць.

Абярэг – гэта і наша Вера, і наша Любоў. Любоў да Бога, да Бацькаўшчыны сваёй, да яе духоўнай спадчыны.

Абярэг – гэта святло як сімвал жыцця. Святло, якое праяўляе, фармуе, ажыўляе рэальнасць. Рэальнасць твора мастака, выяўляючая яго ўнутраны сэнс.

Зміцер Сідаровіч і Таццяна Матафонава

Шыкоўным дапаўненнем да выставы “Абярэг” стаў выступ музыкаў Змітра Сідаровіча і Таццяны Матафонавай, якія прыехалі з Мінска ў ЗША для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў беларускай дыяспары. “Пагоня” Максіма Багдановіча, выкананая Таццянай акапэльна і гукі дуды закранулі глыбіні беларускай душы.

Фрагменты выступу беларускіх музыкаў:

http://www.youtube.com/watch?v=hPAVkS2v3Iw

http://www.youtube.com/watch?v=dHebItT5ZnE

Паводле прэс-службы Беларускага Музея ў Нью-Ёрку


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение