У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бельгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае свята. Святкаванне пачалося ў Беларускай Царкве Святога Мучаніка Язафата і Ўваскрасення Хрыстовага ў г. Антвэрпэне заўпакойнай Боскай Літургіяй.
Пасля Набажэнства актывістамі Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання была арганізавана паездка ў Лёвэн на магілу Міколы Равенскага, аўтара знакамітай музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе, не гледзячы на неспрыяльнае надвор'е – моцную залеву – была адпраўлена паніхіда. Напярэдадні свята радны БНР сп. Зміцер Піменаў усталяваў на надмагіллі выбітнага кампазітара шыльду з выявай Пагоні, зробленую на ахвяраванні ўдзячных беларукіх патрыётаў Бельгіі і Францыі – сяброў БЭЗу і вернікаў Беларускай Уніяцкай Царквы.
Пасля ускладання кветак і адпраўлення Паніхіды адбылася памінальная трапеза.