У дзень памяці продкаў сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці па традыцыі сабралі беларусаў Варшавы, каб ушанаваць магілы славутых землякоў.
У дзень памяці продкаў сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці па традыцыі сабралі беларусаў Варшавы, каб ушанаваць магілы славутых землякоў.
Шмат беларускіх дзеячаў знайшлі спачын на варшаўскіх праваслаўных могілках на Волі, таму найперш шлях быў скіраваны туды. Узгадалі ўдзельніка беларускага нацыянальна-вызвольнага руху Янку Жамойціна ды ігумена Мітрафана Будзьку. Запаліўшы знічы, беларуская грамада памалілася за ўсіх памерлых праваслаўных беларусаў, пахаваных у Польшчы.


Напрыканцы ўдзельнікі памаліліся за супакой душаў беларусаў-каталікоў, пахаваных на чужыне.