Лялька таксама чалавек

Беларусь прыняла ўдзел у  IV Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў і анімацыйнага фільма пад назвай "Лялька таксама чалавек", які праходзіў з 18 па 25 кастрычніка ў Варшаве. Акрамя Беларусі ў фестывалі прымалі ўдзел тэатральныя калектывы з Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Турцыі і Чэхіі.

Анімацыйнае кіно было прадстаўлена рэжысёрамі з Эстоніі, Вялікабрытаніі, ЗША. Упершыню  ў фестывалі ўдзельнічаў калектыў з Беларусі. Магілёўскі абласны тэатр лялек паказаў гледачам і членам журы спектакль "Паўлінка" па п'есе Янкі Купалы.

Тэатральная зала Варшаўскага тэатра лялек ў Палацы культуры і навукі Польшчы, запоўненая аматарамі тэатральнага лялечнага майстэрства, вітала выступленне беларускіх артыстаў шматлікімі авацыямі.

На мерапрыемстве прысутнічаў саветнік Пасольства В.М.Чэрнік. Адбылася сустрэча са старшынём Саюза лялечных тэатраў Польшчы Марэкам Хадачыньскім, падчас якой былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва тэатральных лялечных калектываў Беларусі і Польшчы ў плане правядзення падобных мерапрыемстваў ў 2010 годзе.

Паводле сайту Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча