24 кастрычніка ў Варшаву завітаў гурт “Re1ikt” скарыстаўшыся вольнай хвілінай падчас свайго ўдзелу ў фестывалі беларускай аўтарскай песні "Бардаўская восень", які ў 16 раз праходзіў на Беласточчыне.
24 кастрычніка ў Варшаву завітаў гурт “Re1ikt” скарыстаўшыся вольнай хвілінай падчас свайго ўдзелу ў фестывалі беларускай аўтарскай песні "Бардаўская восень", які ў 16 раз праходзіў на Беласточчыне.
“Re1ikt”парадаваў варшаўскіх прыхільнікаў беларускай музыкі акустычным канцэртам. На імпрэзе прысутнічалі як беларусы з палякамі, так і студэнты з іншых краін Еўропы. Таму на канцэрце гучалі песні на розных мовах. Жадаючыя з задавальненнем набылі дыскі.
А на наступны дзень былі абвешчаны вынікі фестывалю “Бардаўская восень” і ўсе даведаліся, што “Re1ikt” заняў на фестывалі першае месца."
Паводле інфармацыі Анатоля Міхнаўца