"Як?" і іншыя адказы на пытанні ад Сяргея Дубаўца

Беларуская Нацыянальнай Памяць запрасіла беларусаў Варшавы на сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам і журналістам Сяргеем Дубаўцом. У межах сустрэчы Сяргей Дубавец прэзентаваў варшаўскай публіцы сваю новую кнігу "Як? Азбука паводзінаў".

Мерапрыемства адбылося 23 кастрычніка ў Collegium Civitas, які ўжо 4-ы год традыцыйна прымае беларусаў. Падчас прэзентацыі сп. Дубавец падзяліўся сваімі думкамі і назіраннямі, якія датычыліся як сённяшняга дня, так і недалёкай мінуўшчыны, а таксама адказаў на пытанні наведнікаў імпрэзы.

Усе прысутныя, а іх было 27 чалавек, атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам аўтара.

Паводле інфармацыі Анатоля Міхнаўца

фота: bielarus-np.livejournal.com