Беларусь - наперад!

14 кастрычніка ў Лондане на сусветна вядомым стадыёне Уэмблі (Wembley) адбыўся футбольны матч паміж зборнымі Англіі і Беларусі. Гледачоў на матчы было 79897 чалавек. У беларускім сектары прысутнічала каля 200-230 заўзятараў.

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці прывезлі ў Лондан шмат нацыянальнай атрыбутыкі: сцягоў, банераў. На жаль, ангельскія ахоўнікі не дазволілі пранесці на стадыён велізарны 10-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Але на матчы можна было ўбачыць некалькі нацыянальных сцягоў сярэдняга памеру. Быў вывешаны банер з "Пагоняй" і некалькі банераў "Дынама-Мінск" (клубнага, бела-блакітнага колеру).

Беларусы, як маглі падтрымлівалі сваіх, скандуючы: "Верым! Можам! Пераможам!" і "Беларусь - наперад!" Аднак, на вялікі жаль, нашая зборная саступіла зорным ангельцам з лікам 3:0.

Але мы верым, - нашыя перамогі наперадзе!

bielarus-np.livejournal.com