Канферэнцыя грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі "Беларусы Расіі: Гісторыя. Культура. Асобы" адбудзецца ў Маскве 30-31 кастрычніка. У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі афіцыйна зарэгістраваных грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі.
Канферэнцыя "Беларусы Расіі: Гісторыя. Культура. Асобы" мае на мэце аб’яднаць намаганні грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі па захаванні і развіцці ў расійскііх рэгіёнах беларускай мовы, культуры і традыцый беларусаў.
Падчас канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
- арганізацыя працы па вывучэнні беларускай культурнай спадчыны;
- папулярызацыя сваёй дзейнасці сродкамі традыцыйных і электронных СМІ;
- практыка выкарыстання сродкаў спонсараў і грантаў;
- стварэнне і функцыянаванне беларускіх падворкаў, музееў, курсаў беларускай мовы.
У рамках працы канферэнцыі таксама будзе разгледжана пытанне ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі і развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Паводле інфармацыі арганізацыйнага камітэту канферэнцыі