У Варшаве адбылася перадача Беларусі 48 копій Радзівілаўскіх партрэтаў

У пасольстве Беларусі ў Польшчы 26 кастрычніка адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай у ходзе работы Беларуска-Польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

У цырымоніі перадачы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, прадстаўнікі роду Радзівілаў - Эльжбета, Мацей і Мікалай, супрацоўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, беларускія дыпламаты. Віктар Гайсёнак выказаў удзячнасць польскаму боку за падрыхтоўку копій і іх перадачу Беларусі. Копіі партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў у бліжэйшы час будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-заказнік "Нясвіж".

"БЕЛТА"