Беларускія традыцыі жывуць у Навасібірску

Педагогі, мастацкія кіраўнікі клубных аб’яднанняў, Дамоў дзіцячай творчасці і Школ мастацтваў – усчяго болей за 60 чалавек з 12 раёнаў і гарадоў Навасібірскай вобласці сабраліся разам на семінары “Беларускія традыцыі”, які праходзіў у Навасібірскім цэнтры беларускай культуры.

На семінары былі прадстаўлены тры накірункі – саломапляценне, вакал, харэаграфія.

Заняткі па вакалу праводзіла мастацкі кіраўнік Цэнтра беларускай культуры  Ірына Дубаграева, майстар-клас ў харэографаў праводзіў заслужаны артыст Расіі Ігар Грышэнкоў. Тонкасці майстэрсва саломапляцення перадавалі прысутным віртуозы гэтай справы Вольга Верашчагіна і Вера Цыганова, вядомыя ў вобласці па выставах уласных прац, а таксама прац сваіх вучняў.

Да таго ж нядаўна яны на вельмі высокім узроўні прадставілі дзяржаўны Цэнтр беларускай культуры на Міжнародным інавацыйным Форуме “Інтэра 2009”, які  праходзіў у Навасібірску. У заключны дзень работы Форума ў Першамайскім скверы на выставе народных умельцаў розных нацыянальнасцяў вырабы з саломкі ў беларускім павільёне прыцягвалі ўвагу наведнікаў сваёй непаўторнасцю і самабытнасцю.

Навасібірскі дзяржаўны цэнтр беларускай культуры супрацоўнічае з Цэнтрамі народнай творчасці Мінска і Магілёва, рэгулярна атрымліваючы ад іх кнігі і вучэбныя дапаможнікі, а таксама вядзе ўласную асветніцкую працу. Пасля творчай паездкі ў Беларусь з ансамблем “Крынічка” мастацкі кіраўнік Цэнтра Ірына Дубаграева ў сааўтарстве з Н.В. Кабановай стварылі метадычны дапаможнік пра беларускія народныя абрады. А нядаўна выйшла яшчэ адна брашура И. Дубаграевай “Вучымся спяваць у народнай манеры”. Гэтыя дапаможнікі атрымалі ў падарунак усе удзельнікі семінара. Таксама яны атрымалі ноты і дыскі з запісамі беларускіх песень і мелодый, а таксама дапаможнік па саломапляценню, ілюстраваны каляровымі фотаздымкамі.

Удзельнікі семінару ў сваіх анкетах выказвалі пажаданне часцей бываць на такіх уроках майстэрства, а таксама навучыцца ствараць не толькі вырабы з саломкі , але і з льну і іншых прыродных матэр’ялаў. Мноства практычных парад і заўваг, выказаных у анкетах, будуць без сумнення улічаны арганізатарамі семінару ў далейшым. Тым больш, што яны і самі чэрпаюць натхненне  ад гэтых таленавітых людзей, якія ў адзін голас дзякавалі за  гасціннасць Ніне Васільеўне Кабанавай і усім супрацоўнікам Цэнтру. У знак падзякі пакінулі створыны тут на семінары цудоўны выраб з саломкі, своеасаблівы абярэг.

Паводле інфармацыі Людмілы Бяляўскай