Тры гадзіны з Пазьняком

Cустрэча з вядомым беларускім палітыкам Зянонам Пазьняком, арганізаваная Беларускай Нацыянальнай Памяццю, адбылася 18 кастрычніка ў Варшаве . Старшыня КХП-БНФ выступіў перад прысутнай беларускай грамадой з нагоды 21 угодкаў з дня стварэння аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту.

Сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны, пад час якіх сп. Пазьняк закрануў многія праблемы беларускай рэчаіснасці, адказаў на пытанні прысутных. Усе жадаючыя маглі набыць кніжкі яго аўтарства.

Паводле "Беларускай Нацыянальнай Памяці"