Старшыня Беларусага ПЭН-цэнтра паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч прымае ўдзел у 75-м кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба ў Лінцы (Аўстрыя). Як паведаміла сакратар Беларускага ПЭН-цэнтра Наста Бакшанская, справаздачна-выбарчы кангрэс завершыцца 25 кастрычніка.
Традыцыйна кожнае яго пасяджэнне пачынаеца чытаннем вершаў. Падчас кангрэсу будуць разгледжаны розныя тэмы, у тым ліку мемарыяльная, плануецца абмеркаванне канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел члены Міжнароднага ПЭН-клуба, а таксама будуць закрануты пытанні адносна літаратурных узнагарод і прэмій.
Як адзначыла Наста Бакшанская, на кангрэсе Хадановіч паведаміць пра найбольш актуальныя праблемы дзейнасці Беларускага ПЭН-цэнтра — інтэграцыі сучаснай беларускай літаратуры ў еўрапейскі і сусветны кантэкст, а таксама свабоды творчасці і ўнутрванага цэнзара.
У Беларускі ПЭН-цэнтр уваходзіць 140 чалавек. Гэта пісьменнікі, журналісты, выдаўцы і ганаровыя члены. Прычым апошнія маюць права дарадчага голасу падчас пасяджэнняў і канферэнцый гэтага грамадскага аб'яднання.
ПЭН-цэнтр створаны ў лістападзе 1989 года аргкамітэтам з 20 вядомых беларускіх пісьменнікаў для абароны творчых правоў сваіх членаў.