Што я ведаю пра Беларусь?

Мірскі замакКонкурс пад такой назвай прайшоў 15 кастрычніка сярод эстонскіх школьнікаў На базе гімназіі горада Табасалу адбыліся конкурсы пісьмовых работ і камандная віктарына "Што я ведаю пра Беларусь?", а таксама конкурс  "Я малюю Беларусь", арганізаваныя пры ўдзеле генконсульства.

У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 150 навучэнцаў 7 гімназій Харскага ўезда. Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам і прызёрам конкурсаў уручыў генеральны конкурс Беларусі ў Таліне Аляксандр Астроўскі. Пазней адбыўся канцэрт беларускіх і эстонскіх самадзейных калектываў.

У холе гімназіі былі ўрачыста адкрыты фотавыстава  БЕЛТА "Сучасная Беларусь" і выстава "Беларуская маляванка" навучэнцаў Полацкай мастацкай школы.

Паводле "БЕЛТА"