Беларуска-расійскі фестываль "Культура збліжае народы" пройдзе ў Сочы на базе канцэртнай залы санаторыя "Беларусь" з 24 па 30 кастрычніка. Гэты форум праводзіцца тут традыцыйна, пачынаючы з 1993 года.
Праграма сёлетняга фестывалю ўключае правядзенне канцэртаў, майстар-класаў, творчых сустрэч з вядучымі спецыялістамі ў галіне фальклору, выступленні ўдзельнікаў і гасцей фестывалю на розных канцэртных пляцоўках Сочы, культурна-пазнавальныя і экскурсійныя праграмы. Арганізатарамі фестывалю выступілі прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Краснадарскім краі, адміністрацыя Краснадарскага края, Цэнтр рускага фальклору Міністэрства культуры РФ, Міжрэгіянальны грамадскі рух "Культура збліжае народы" пры падтрымцы Заканадаўчага сходу Краснадарскага края і краснадарскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі.