У Вільню прывезлі "Сэрца за кратамі"

Чарговая сустрэча ў Таварыстве беларускай культуры ў Вільні была прысвечана вядомым у гісторыі падзеям, якія ў свой час адбыліся ў верасні. Сярод выступоўцаў быў рэдактар і журналіст з Беларусі Уладзімір Скрабатун.

Ён расказаў пра сваю працу ў Глыбоцкай газеце, у якой падаюцца крытычныя даследаванні і разнастайныя гістарычныя матэрыялы з гэтага рэгіёну. Газета выдаецца на беларускай мове акрамя тэлепраграмы, неузабаве выйдзе яе 500-ы нумар.

Уладзімір Скрабутан

Уладзімір Скрабутан

Пра візіт прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню падрабязна расказаў віленскі журналіст Андрусь Старавойтаў, які прысутнічаў у залі, дзе выступаў беларускі прэзідэнт.

Андрусь Старавойтаў

Андрусь Старавойтаў

Пра дзейнасць антыкамуністычнага падполля на Мядзельшчыне і Вілейшчыне ў 1948-50 гады распавяла  Крысціна Балаховіч. Яскравай фігурай у той час быў Расціслаў Лапіцкі. Ён стварыў падпольную антыкамуністычную арганізацыю  на Мядзельшчыне. Расціслава і яго паплечнікаў злавілі і арыштавалі. У ліпені 1950 года ў Маладэчне адбыўся суд без пракурораў і сведкаў. Яго паплечнікі былі асуджаны на 25 гадоў зняволення, а самога Расціслава пакаралі смерцю.

Кіраўнік таварыства сп. Хведар Нюнька нагадаў прысутным пра Аршанскую бітву і яе значэнне ў гісторыі нашай дзяржавы.

Свой новы фільм пад назвай “Сэрца за кратамі” прывезла ў Вільню Вольга Мікалайчык.Фільм распавядае гледачу пра нядаўнія падзеі ў Беларусі і пра новых палітычных вязняў.