Варшаўскія аматары класічнай музыкі высока ацанілі выступленне Дзяржаўннага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выступіў у канцэртнай зале Нацыянальнай філармоніі Польшчы.
У праграме прагучалі творы беларускіх кампазітараў Яўгенія Глебава і Дзмітрыя Смольскага, а таксама сюіта для аркестра "Шэхерэзада" Мікалая Рымскага-Корсакава. Глядзельная зала, у якой не было вольных месцаў, узннагародзіла беларускіх музыкаў бурнымі апладысментамі.
Выступленне жзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі прайшло ў межах арганізаванага Нацыянальнай філармоніяй Польшчы цыкла канцэртаў "Музычныя сустрэчы".
Пасля канцэрта Аляксандр Анісімаў і прадстаўнікі беларускага пасольства сустрэліся з генеральным дырэктарам, галоўным дырыжорам Нацыянальнай філармоніі Польшчы Антоні Вітэм. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Нацыянальнай філармоніі Польшчы з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй па правядзенні мерапрыемстваў падобнага кшталту і масштабу ў 2010 годзе.