Тры беларускія паэты патрапілі ў паэтычны альманах, які выйшаў у Вільні

У віленскім выдавецтве VAGA выйшаў паэтычны альманах, прысвечаны хайку. Вершы пададзены на мове арыгіналу, па-ангельску і па-літоўску.

Дзякуючы WORLD HAIKU ASSOCIATION, у кнігу патрапілі паэты з розных куткоў свету. Найбольш шырока прадстаўлены хайдзіны Японіі, ЗША і Літвы. З Беларусі ў зборнік уключаны хайку трох паэтаў: Міраслава Адамчыка, Анатоля Ілюшчыца і Адама Глобуса.

Паводле http://adam-hlobus.livejournal.com/