У віленскім выдавецтве VAGA выйшаў паэтычны альманах, прысвечаны хайку. Вершы пададзены на мове арыгіналу, па-ангельску і па-літоўску.
Дзякуючы WORLD HAIKU ASSOCIATION, у кнігу патрапілі паэты з розных куткоў свету. Найбольш шырока прадстаўлены хайдзіны Японіі, ЗША і Літвы. З Беларусі ў зборнік уключаны хайку трох паэтаў: Міраслава Адамчыка, Анатоля Ілюшчыца і Адама Глобуса.