У Аргенціне з'явіўся зал імя Янкі Купалы

Янка Купала4 кастрычніка 2009 года ў горадзе Сан-Марцін (правінцыя Буэнас-Айрес) адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды надання пратакольнай залі клуба славянскіх эмігрантаў "Бялінскі" ("Белинский") імя Янкі Купалы.

У межах мерапрыемстваў, арганізаваных Пасольствам Беларусі ў Аргенціне сумесна з кіраўніцтвам клуба "Бялінскі", былі адкрыты вітрына і памятная дошка, прысвечаныя жыццю і творчасці Янкі Купалы. У зале прадстаўлена пастаянная экспазіцыя ўзораў народнай прыкладной творчасці.

Падчас мерапрыемстваў прадстаўнікі беларускай дыяспары зачытвалі некаторыя вершы Янкі Купалы на іспанскай мове.

У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў клубе эмігрантаў "Бялінскі" з кастрычніка па лістапад 2009 года будзе экспанавацца выстава літаграфій беларускага мастака Напалеона Орды.

Паводле сайту Рэспублікі беларусь у Аргенцінскай рэспубліцы