Кангрэс быў арганізаваны міжнароднай супольнасцю “Апімондыя”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 10 тысяч дэлегатаў і ўдзельнікаў, былі праведзены выставы мёду са 100 краін свету.
Больш двухсот вучоных прадставілі свае даследаванні па развіцці пчалярства і арганізацыі выстаў-кірмашоў прадуктаў пчалярства.На Сусветным мядовым шоу беларуская дэлегацыя прэзентавала работу культурна-аздараўленчага фестывалю “Свет мёду і здароўя”, кірмашы якога некалькі разоў у год праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.