Пазітыўныя эмоцыі ад ансамбля “Світанак”

У мінулую пятніцу ансамбль беларускай песні і танца “Світанак” з горада Вісагінаса (Літва) выступіў з канцэртам у мястэчку Дзіджасаліс, што ў Ігналінскім раёне. Канцэрт адбыўся ў межах восеньскага свята ўраджаю, што адзначалася ў той дзень у Дзіджасалісе.

“Нас ужо тры гады туды запрашалі, але ўсё неяк не атрымлівалася. І вось нарэшце сабраліся, - расказвае кіраўнік Беларускага культурнага цэнтру “Крок” Алег Давідзюк. – Дзіджасаліс – дастаткова глухое мястэчка, там колісь быў цагляны завод, але ён быў разбураны, і ў мястэчку засталося шмат беспрацоўных. Вось мы і вырашылі прыехаць туды з канцэртам і падарыць людзям трошкі пазітыўных эмоцый”.

Па словах Алега Давідзюка, беларускіх артыстаў прымалі вельмі цёпла. Канцэртам засталіся задаволеныя і гаспадары свята, і самі артысты.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”