26 верасня ў віленскім Таварыстве беларускай культуры адбылося традыцыйнае пасяджэнне, на якім сярод выступоўцаў быў і рэдактар "Вольнага Глыбокага" Уладзімір Скрабатун, які распавёў прысутным пра сваю газету, краязнаўчую і выдавецкую працу, а таксама пра стан з беларускамоўнай адукацыяй у Глыбокім.
Гарачую дыскусію выклікаў выступ журналіста Польскага радыё для замежжа Андруся Старавойтава, які наведаў выставу "БелЭкспа" і меў магчымасць назіраць зблізу за прэзідэнтам Беларусі.
Акрамя гэтага, на імпрэзе абмяркоўваліся гістарычныя тэмы Аршанскай бітвы і антысавецкага падполля Расціслава Лапіцкага.