Міжнароднае радыё Кітая (МРК), якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны, вядзе вяшчанне і па-беларуску. Міжнароднае радыё Кітая (МРК) было створана 1941 года. Яго асноўная мэта – пазнаёміць свет з Кітаем, пазнаёміць Кітай са светам, здружыць людзей розных краін адзін з адным, паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго свету.
Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна было праслухаць на 53 мовах у аб'ёме 1520 гадзін у суткі. У 2008 годзе МРК атрымала 2,7 мільёнаў звычайных і электронных лістоў з 161 краіны і рэгіёнаў. МРК мае больш 3500 клубаў радыёслухачоў ва ўсім свеце. Міжнароднае Радыё Кітая ўжо стала адной з самых буйных міжнародных радыёстанцый.
У 1998 годзе Міжнародным радыё Кітая быў створаны ўласны інтэрнет-сайт - МРК-Онлайн . Гэта адзін з вядучых шматмоўных інфармацыйных вэб-сайтаў Кітая.
Нядаўна з’явіўся сайт і на беларускай мове. 23 верасня ў Пекіне адбылася афіцыйная цырымонія прэзентацыі новых сайтаў на 6 мовах у рамках партала МРК-Онлайн: на беларускай, галандскай, грэцкай, ісландскай, нарвежскай мовах і на іўрыце.
У 2008 годзе на інфармацыйным партале МРК-Онлайн афіцыйна адкрыліся сайты на ўкраінскай і харвацкай мовах. Каб пашырыць аўдыторыю, у гэтым годзе МРК адкрыла сайты на беларускай, галандскай, грэцкай, ісландскай, нарвежскай мовах і на іўрыце. У цяперашні час інфармацыйны партал МРК-Онлайн ўжо стаў важным мостам, які яднае Кітай з іншымі краінамі.
На сённяшні дзень на МРК адкрыты сайты на 59 мовах і 18 сайтаў радыё он-лайн.
Інтэрнэт-старонка радыё: belarusian.cri.cn