На мінулым тыдні ў сценах Універсітэта МГИМО (Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін) чарговы сход правялі сябры беларускага зямляцтва МГИМО, з тым каб выбраць новага старшыню свайго аб'яднання, а таксама сфармаваць каманду, каторая будзе займацца папулярызацыяй беларускай культуры ў МГИМО і за яго межамі.
Заснавальнік Беларускага зямляцтва МГИМО Георгі Плашчынскі быў пераабраны на пасаду старшыні аб'яднання на 2009-2010 навучальны год. Пасля абрання ён адзначыў, што не будзе балатаваца на трэці тэрмін, таму што гэта забараняе Статут і таму, што асацыяцыя беларускіх студэнтаў павінна развівацца незалежна ад яго ўдзелу. Таму тыя, хто хацеў бы стаць старшынём таварыства ў наступным годзе, павінны рыхтавацца ўжо цяпер.
Акрамя Георгія, былі абраны яго намеснік, а таксама адказныя за прадстаўленне Беларускага зямляцтва МГИМО ва універсітэце і за яго межамі, за спартыўнае аддзяленне, за падрыхтоўку інфармацыйных матэр'ялаў зямляцтва ды адказныя за сувязь са студэнтамі розных курсаў.
У бліжэйшай будучыні ў Беларускага зямляцтва МГИМО таксама будзе свой сцяг і афіцыйны плакат, а таксама новы ланатып.
Акрамя таго, на сходзе абмяркоўваўся накірунак далейшага развіцця арганізацыі, стоворанай палтара гады назад. У выніку дыскусі было вырашана пакінуць папярэднюю назву арганізацыіі ўдзяляць болей увагі папулярызацыі брэнда Беларускага зямляцтва, у тым ліку ў друкаваных і інтэрнет-СМІ. Крокам у гэтым кірунку будзе публікацыя ў газеце «Союзное вече» матэр’яла пра праблемы беларускіх студэнтаў МГИМО і іншых універсітэтаў падчас праходжання ваеннай кафедры ў Расіі, а также аналагічных праблем расійскіх студэнтаў у Беларусі.
Что тычыцца мерапрыемстваў зямляцтва, то арганізацыябудзе пастаянна прымаць удзел ва ўсіх універсітэцкіх мерапрыемствах, якія будзе праводзіць Савет Зямляцтваў МГИМО. студенческих Олимпийских играх, Дне международной кухни, праздновании Рождества, концерте национальностей, Кубке содружеств по мини-футболу и других. Беларускае зямляцтва МГИМО плануе выступіць ініцыятарам правядзення беларускага свята Купалле ў Маскве, а на працягу года правесці некалькі фотавыставаў, прысвечаных Беларусі, яе жыхарам і тым, хто яе любіць.
Ужо 12 верасня адбылася нефармальная сустрэча беларускіх студэнтаў старэйшых курсаў з першакурснікамі, якія разам гатавалі беларускую нацыянальную страву — дранікі. Нават у тых, хто гатаваў іх у першы раз, атрымалася не горш чым у сапраўдных прафесіяналаў.