У Маскве адкрыліся дні Брэсцкай вобласці

Сёння ў Маскве адкрыліся дні Брэсцкай вобласці. Мерапрыемствы пройдуць у Заходняй адміністратыўнай акрузе расійскай сталіцы з 23 па 27 верасня.

У трох управах арганізавана выстава-кірмаш тавараў Брэсцкай вобласці. Суб'екты гаспадарання з горада Брэста праводзяць яе ва ўправе Дарагамілав, з Баранавічаў – ва ўправе Сонцава, з Пінска — у Філеўскім парку. Пагадненнні аб ўсталяванні партнёрскіх адносінаў паміж гэтымі рэгіёнамі былі падпісаны ў сакавіку 2007 года. Склад удзельнікаў кірмашу вызначаны з улікам попыту жыхароў Масквы. Усяго ў выставе прымаюць удзел каля 30 прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Сярод іх — "Савушкин продукт" "Брестодежда", "Брестобувьторг", "Ковры Бреста", Брэсцкі камбінат грамадскага харчавання, Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў, Горынскі агракамбінат, Брэсцкі завод бытавой хімііі. Акрмя выставы-кірмашу, запланавана бізнес-прэзентацыя трох раёнаў Брэсцкай вобласці і падпісанне пагадненняў аб устанаўленні партнёрскіх адносінаў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферы. Плануецца, што Бярозаўскі райвыканкам падпіша такое пагадненне з управай Нова-Перадзелкіна, Івацэвіцкі — з Кунцава, а Пружанскі — з Тропарава-Нікуліна. У межах Дзён Брэсцкай вобласці прадугледжана культурная праграма. Яе прадставяць творчыя калектывы Брэсцкай вобласці. Дні Брэсцкай вобласці ў Маскве арганізаваны ў межах праграмы супрацоўніцтва, заключанай паміж Брэсцкім аблвыканкамам і прэфектурай Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы ў лістападзе 2006 года. Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у студзені-ліпені 2009 года двухбаковы таваразварот з расійскай сталіцай склаў 152,8 млн. даляраў ЗША. Пры гэтым суб'екты гаспадарання Брэсцкай вобласці паставілі ў Маскву тавараў на 136,9 млн. даляраў ЗША.

Паводле сайту naviny.by