Вучаніца 7-га класа магілёўскай СШ № 31 Аліна Бейнер стала бронзавай лаўрэткай 38-га міжнароднага конкурсу эпісталярных твораў, які праводзіцца Сусветным паштовым саюзам і ЮНЭСКА.
Сёлета юныя пісьменнікі павінны былі напісаць ліст і растлумачыць, як годныя ўмовы працы могуць прывесці да лепшага жыцця. За свой ліст да віртуальнай сяброўкі магілёўская дзяўчынка атрымала трэцюю прэмію.
Дзеці з Магілёўшчыны і дагэтуль бралі прызавыя месцы. Так, у 2003 годзе першае месца заняла вучаніца Корабскай школы Дрыбінскага раёна Вікторыя Даніловіч, а летась Раман Шыхлін з Мсціслаўскага раёна атрымаў бронзу. У конкурсе бяруць удзел дзеці і падлеткі да 15 год з усяго свету, а прэмію прысуджае камісія ЮНЭСКА ў швейцарскім Берне.
"Еўрапейскае радыё для Беларусі"