У Краснаярскай тайзе аднавіліся пошукі зніклага ў жніўні беларуса

У Расіі аднавіліся пошукі беларускага турыста Аляксандра Шмідава. Ён знік у краснаярскай тайзе яшчэ ў пачатку жніўня. Турысты проста кінулі таварыша ў лесе і не заявілі пра знікненне, нават калі вярнуліся ў горад.

З першага верасня Аляксандра пачалі шукаць ратавальнікі.У Расіі аднавіліся пошукі беларускага турыста Аляксандра Шмідава.Аднак тыдзень таму пошукі спынілі. Сёння стала вядома, што беларуса зноў спрабуюць выратаваць.

У МНС патлумачылі, што перапынак у пошуках робіцца наўмысна: раптам турыст сам выйдзе з тайгі. Але паколькі гэтага не здарылася, пошукі вырашылі працягнуць.

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"