З 28 верасня па 10 кастрычніка ў розных рэгіёнах Украіны моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” правядзе шэраг вулічных акцый з патрабаваннем вызвалення Арцёма Дубскага.
Акрамя гэтага ўкраінскімі маладзёнамі будзе арганізаваны збор подпісаў да амбасадара Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі з патрабаваннем вызвалення Дубскага.
Нагадаем, што першая акцыя ў падтрымку Дубскага, якая была праведзеная “Нацыянальным Альянсам”, прайшла ў Луцку ў пачатку жніўня.