Беларусы вучацца

Двое беларусаў пачнуць навучальны год у Еўрапейскім каледжы ў Варшаве – адной з самых прэстыжных навучальных установаў у Еўропе, які рыхтуе спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі, права, эканомікі Еўразвязу, міжнародных стасункаў Аб’яднанай Еўропы.

Былая студэнтка ЕГУ Вольга Мацкевіч, а таксама выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, Аляксандар Папко будуць працягваць навучанне ў ліку сотні студэнтаў з розных еўрапейскіх краінў, якія былі адабраныя ў выніку конкурсу паводле адзнакаў, а таксама ведання замежных моваў. Навучанне будзе весціся на англійскайскай ды францускай мовах, навучальны год пачнецца 1 кастрычніка.

Дыплом, атрыманы пасля заканчэння навучання, адчыняе магчымасці для працы ў еўрапейскіх структурах.

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"