У Баку створана Таварыства сяброўства "Азербайджан-Беларусь"

16 верасня 2009 г. у г. Баку па ініцыятыве азербайджанскага боку была праведзена першае пасяджэнне Таварыства сяброўства і супрацоўніцтва "Азербайджан-Беларусь", у склад якога ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі навукі, культуры, мастацтва, адукацыі і дзелавых колаў.

Старшынём таварыства абраны акадэмік, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі Арыф Мяхціеў, яго намеснікам стаў акадэмік, Старшыня пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Зіяд Самедзадэ.

Мэтай стварэння арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне развіццю двухбаковых адносінаў у эканамічнай, навукаовай, культурнай і адукацыйнай галінах. Члены таварыства ўжо на наступным пасяджэнні  плануюць больш канкрэтна абмеркаваць эканамічныя, культурные і адукацыйныя праекты, якія яны маюць намер ажыццяўляць з мэтай ўмацаваня сяброўскіх сувязяў паміж дзвюма краінамі.