Беларускія кнігі папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана папоўнілі  кнігі беларускіх выдавецтваў. Кнігі перадала дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі пасля завяршэння  2-ой Азербайджанскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая праходзіла 10-12 верасня ў г. Баку.

На выставе-кірмашы Беларусь прадставіла каля 200 кніг, экземпляраў друкаванай і паліграфічнай прадукцыі. У апошні дзень свайго візіту дэлегацыя з Беларусі перадала асноўную частку кніг Нацыянальнай бібілятэцы Азербайджана. Таксама прэстыжныя выданні былі падараны  прадстаўнікам некаторых міністэрстваў Азербайджана.

На 2-ой Азербайджанскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы была прадстаўлена паліграфічная прадукцыя 17 краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Латвіі, Эстоні, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Албаніі, Кітая, Пакістана, Ірана, ЗША.