Больш за 160 беларускіх прадпрыемстваў прадставяць сваю прадукцыю на нацыянальнай выставе "Беларусь ЭКСПА-2009", якая пройдзе ў Вільні ў рамках Беларуска-літоўскага міжнароднага эканамічнага форуму. Беларуска-літоўскі міжнародны эканамічны форум пройдзе пад лозунгам "Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва". Чакаецца, што ўсяго ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 600 кампаній з больш як дзесяці краін. У рамках форуму 17 верасня ў Вільні пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа для беларускіх і літоўскіх дзелавых колаў. Знайсці пры дапамозе біржы новых партнёраў у Літве і наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва плануюць прадстаўнікі 15 беларускіх прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць сферы лёгкай і харчовай прамысловасці, машынабудавання, будаўніцтва, дрэваапрацоўкі, міжнародных перавозак. Свае інтарэсы на біржы прадставяць ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", РВУП "Магілёўскі завод "Строммашына", ААТ "Віцебскдрэў", РУП завод "Магілёўліфтмаш", ААТ "Мінскі маторны завод" і інш. Беларуска-літоўскі міжнародны эканамічны форум пройдзе ў Вільнюсе 16-19 верасня. Ідэя стварэння пастаянна дзеючага двухбаковага эканамічнага форуму Літвы і Беларусі ўпершыню ўзнікла ў 2005 годзе, тады ж быў праведзены і першы форум. Арганізатарам такіх эканамічных форумаў з'яўляецца Літоўская канфедэрацыя прамыслоўцаў сумесна з міністэрствамі замежных спраў і міністэрствамі эканомікі Літвы і Беларусі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане