Беларусы Брусэля пратэстуюць супраць уводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі

Беларусы Брусэля пратэстуюць супраць уводу расійскіх войск на тэрыторыю БеларусіАктывістамі Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання насупраць будынкаў Еўракамісіі і Рады Еўропы быў праведзены інфармацыйны пікет.

Мэтай гэтага пікета было данесці інфармацыю да палітыкаў еўраструктур і жыхароў Брусэля пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра ўвод расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў межах буйнамаштабных ваенных вучэнняў "Захад-9". Пад час пікету былі дадзены інтэрв'ю еўрапейскім СМІ, якія зацікавіліся гэтай праблемай, таксама былі праведзены кансультацыі з еўрапейскімі палітыкамі. Былі распаўсюджаны інфармацыйныя матэр'ялы, са зместам якіх можна азнаёміцца тут.

Паводле сайту bielarus.eu