У Нідэрландах ушанавалі памяць зніклых беларусаў

16 верасня 2009 года ў горадзе-пабраціме Мінска Эйндховене (Нідэрланды), прайшла акцыя, прымеркаваная да 10-й гадавіны гвалтоўнага знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле грамадзянскай ініцыятывы "Мы помним".

16 верасня 2008 года пры ўдзеле муніцыпальных уладаў на плошчы Ганны Франк у цэнтры Эйндховена, які з 1995 года з’яўляецца горадам-пабрацімам Мінска, былі пасаджаны 4 дуба ў памяць аб зніклых  Юрыю Захаранку, Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Дзмітрыю Завадскаму.У гэтым годзе цырымонія  ўшанавання памяці зніклых беларусаў адбылася на тым жа месцы. З прамовай, прысвечанай зніклым беларусам, выступілі: дэпутат муніцыпалітэту Мары Фірс, дырэктар Офісу за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Вольга Стужынская, Крысці Мідэма (“Міжнародная амністыя”), Фані Парэн (TIE-Netherlands) і Валерыя Красоўская (“Мы помним”). Паэт Лео Месман прачытаў верш, які ён прысвяціў гвалтоўна зніклым беларусам, і якое  высечана на мемарыяльнай дошцы на плошчы Ганны Франк.

Арнаўд Рыхтэр, які займае пасаду галоўнага гарадскога паэта  Эйндховена, прачытаў верш, які ён прысвяціў дзесятай гадавіне гвалтоўнага знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Некалькі песень выканаў музычны калектыў “Loopend vuurtje” (“Блукаючы агеньчык”).

Вельмі эмацыйнай была прамова дачкі Анатоля Красоўскага. “Сёння споўнілася дзясяць год з дня знікнення майго бацькі. Гэта былі вельмі цяжкія гады для мяне і маёй сям’і, - сказала Валерыя. – Дзясяць год невядомасці і адчаю. [ …] Ніякія словы не могуць апісаць стан душы тых, хто згубіў блізкага чалавека зніклым. Памяць – гэта адзінае, што засталося ў нас, гэта тое, што ніхто не можа адабраць. Памяць – гэта тое, што дапамагае мне падтрымліваць духоўную сувязь з маім бацькам, дапамагае працягваць жыць. Год таму, калі на гэтай плошчы былі пасаджаны дрэвы ў памяць пра Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, упершыню за ўвесь гэты час 16 верасня, якое для мяне заўсёды было чорнай датй, я адчула светлыя эмоцыі. Гэтыя дрэвы маюць для вялізнае сімвалічнае значэнне.

Па-першае, яны сімвалізуюць вечнае жыццё духа майго бацькі і іншых зніклых. Па-другое, для мяне гэта месца, куды я магу вярнуцца - я не ведаю, дзе магіла майго бацькі, і гэтая плошча ў Эйндховене замяняе для мяне гэтае паняцце.

Пасля ўрачыстай цырымоні ўшанавання памяці ўдзельнікі акцыі наведалі прэзентацыю праекта вандроўнага тэатра “Пакажы сваю надзею” Марціна Фаарбея, у якім задзейнічаны мастакі з Беларусі, вымушаныя жыць у эміграцыі. Пасля прэзентацыі быў прадэманстраваны дакументальны фільм Міраслава Дэмбіньскага “Урок беларускай” (Польшча, 2006), пасля чаго адбылася ажыўленая дыскусія з удзелам Валерыі Красоўскай, Вольгі Стужынскай, Крысці Мінема і Фані Парэн.

Паводле прэс-службы CIWR.ORG