У Нью-Ёрку прайшла акцыя "Не - расейскім войскам на Беларусі"

12 верасня каля будынку ААН у Нью-Ёрку сябрамі Беларускага Моладзевага руху Амерыкі была зладжана акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў межах вучэнняў "Захад-2009".

12 верасня беларуская моладзь Нью-Ёрку і ваколіцаў пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі выказала свой пратэст чарговаму антыканстытуцыйнаму рашэнню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ды агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да нашай краіны. На думку сяброў Беларускага моладзевага руху Амерыкі, увод расейскіх войскаў на тэрыторыю нашай краіны супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі беларусь, згодна з якой Беларусь павіна заставаца нейтральнай краінай не ўступаючы ні ў якія вайсковыя блокі.

Мэтай пікету было таксама выказванне пратэсту супраць жорстакага падаўлення Беларускімі спецслужбамі аналагічнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і пратэст магчымаму візыту Лукашэнкі ў Вільню ў 10-ю гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Напрыканцы акцыі Беларуская моладзь Амерыкі ўшанавала памяць зніклых Беларусаў і выказала падтрымку сваім сябрам ў Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратызацыю краіны.

 

 

Паводле сайту belmov.org