У Маскве адбудзецца навуковы семінар “Да 70-годдзя далучэння Заходняй Беларусі да СССР”

18 верасня 2009 года на гістарычным факультэце Маскоўскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава адбудзецца навуковы  экспертны семінар “Да 70-годдзя далучэння Заходняй Беларусі да СССР”.

Семінар праводзіцца па загаду дэкана гістарычнага факультэта Маскоўскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, члена-карэспандэнта РАН, прафесара С.П. Карпава ў мэтах умацавання гуманітарнага супрацоўніцтва і развіцця навуковых сувязяў на постсавецкай прасторы. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”