Янукевіч сустрэўся ў Варшаве з лідэрам прапрэзідэнцкай партыі

Аляксей ЯнукевічУ Варшаве 9 верасня адбылася сустрэча старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і аднаго з кіраўнікоў прапрэзідэнцкай партыі "Права і справядлівасць" Адамам Ліпіньскім.

Беларускі палітык распавёў спадару Ліпіньскаму пра нядаўні з'езд Партыі БНФ, пра бачанне фронтаўцамі будучых прэзідэнцкіх выбараў, пра перспектывы АДС.  Другая тэма гутаркі была больш глабальнай. Вось што гаворыць пра яе Аляксей Янукевіч: "Другая тэма была — магчымасці супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці, недзяржаўнага сектару краінаў Еўропы, Польшчы з незалежнай ад дзяржавы часткай грамадства ў Беларусі. Я лічу, што сёння ёсць пэўная небяспека фармалізацыі стасункаў Еўрапейскага звязу з грамадзянскай супольнасцю. Вось ёсць афіцыйная праграма "Ўсходняга партнрства" і ўсё, нібыта, туды "заганяецца". Мы вітаем праграму "Ўсходняга партнёрства", але хочам, каб маглі развівацца і наўпроставыя кантакты". Паводле Аляксея Янукевіча, на наступным тыдні шэраг кіраўнікоў беларускіх палітычных партый наведаюць Стакгольм, дзе сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більдтам, прэм'ер-міністрам Фрэдрыкам Райнфэльдам.

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение