Беларускі дырыжор Мікалай Калядка прыме ўдзел у XVII Міжнародным фестывалі опернага і балетнага мастацтва "Запрашае Марыя Біешу", які адбудзеца 11-19 верасня ў Кішынёве.
Мікалай Калядка поруч з іншымі вядомымі дырыжорамі – Марка Баэмі (Італія), Аляксандр Самаілэ (Турцыя), Уладзімір Гаркуша (Украіна) – будзе кіраваць аркестрам Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Сярод гасцеq, запрошаных на фестываль, вядомыя ў свеце салісты. У праграму фестывалю ўключаны такія шэдэўры сусветнай оперы, як "Яўген Анегін" (Чайкоўскі), "Кармэн" (Бізе), "Рыгалета" (Вердзі), "Дон Кіхот" (Мінкус), "Тоска" (Пучыні), а таксама балет "Спячая прыгажуня" (Чайкоўскі) . Зорка малдаўскай оперы Марыя Біешу з 1987 года ўзначальвае Саюз музычных дзеячоў Малдовы, а з 1992 года з'яўляецца віцэ-старшынёй Усясветнага саюза музычных дзеячоў.