У прыгарадзе польскага Радама будзе ўсталяваны помнік загінуўшым беларускім лётчыкам

У прыгарадзе польскага горада  Радама   Малэнчыне будзе ўсталяваны помнік беларускім лётчыкам, якія трагічна загінулі на міжнародным явіяшоу.

З такой ініцыятывай выступілі жыхары Малэнчына і арганізатары авіяшоу. Мясцовыя жыхары хочуць увекавечыць памяць беларускіх афіцэраў, таму што, на іх думку, лётчыкі  адвялі самлёт, які імкліва  губляў высату, ад населенага пункта і такім чынам цаной уласнага жыця выратавалі многіх людзей і Малэнчын ад трагедыі.

Беларускі ваенны самалёт Су-27УБМ разбіўся  30 жніўня падчас выканання  фігуры вышэйшага пілатажу на авішоў у Радаме. Абодва члены экіпажу – лётчыкі-снайперы Аляксандр Марафіцкі (намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаванне ВПС і войскаў  СПА Беларусі) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы) - загінулі. Паводле афіцыйнай версі Міністэрства абароны РБ, прычынай аварыі магло стаць траплянне птушкі ў паветразаборнік рухавіка знішчальніка.

СМІ назвалі яшчэ некалькі верагодных прычын катастрофы Су-27УБМ-1. Сярод іх — памылка пілотаў пры выкананні фігуры вышэйшага пілатажу на невялікай вышыні, страта прытомнасці адным з лётчыкаў, а таксама "пірацкая" мадэрнізацыя знішчальніка.

Паводле "БелТА"