
45 гадоў таму памёр амерыканскі беларус Хведар Высоцкі (1887-1976).
Хведар (Тодар) Высоцкі нарадзіўся 26 кастрычніка 1887 г. у Новым Свержні, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл., у сялянскай незаможнай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу, вывучыўся на бухгалтара і рахункавода. Працаваў чыноўнікам на чыгунцы. Ад 1944 г. — у Германіі. У 1949 г. прыехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Удзельнік Злучанага Беларуска-Амерыканскага дапамаговага камітэта і Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі. Супрацоўнік часопіса “Царкоўны Сьветач” (Саўт-Рывэр). Доўгагадовы стараста парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай.
Памёр Хведар Высоцкі 17 верасня 1976 г. Пахаваны у Саўт-Рыверы на могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.
facebook.com/natalla.hardziyenka