У Варшаве прайшло ўрачыстае закрыццё XIV курса "Нясвіжскай Акадэміі"

3 верасня 2009 года ў Палацы Мышлевецкіх у Каралеўскіх Лазенках Варшавы адбылося ўрачыстае закрыццё XIV курса Міжнароднай летняй школы паслядыпломнай адукацыі “Нясвіжская Акадэмія”.

14 слухачоў з Беларусі і Украіны атрымалі дыпломы аб заканчэнні акадэміі. Тэматыка сёлетніх курсаў “Ахова і выкарыстанне гісторыка-культурных аб’ектаў і ансамблей”. На працягу летніх месяцаў слухачы спачатку ў Беларусі, а потым ў Польшчы, сумяшчаючы тэарэтычныя заняткі з практычнымі, знаёміліся з сістэмай аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пытаннямі рэвалюрызацыі (вяртання да жыцця) аб’ектаў спадчыны, рэстаўрацыі і рэканструкцыі, наведалі аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Польшчы ў Кракавае і Закапане. Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей з Беларусі і Польшчы пазнаёмілі слухачоў з новымі падыходамі ў методыцы захавання аб’ектаў і ансамблей, распрацоўкі праектаў па іх аднаўленню і далейшаму выкарыстанню. На заключных мерапрыемствах ў Палацы Мышлевецкіх прысутнічалі намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томаш Мэрта, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Б.У.Святлоў, дырэктар Цэнтра аховы даследаванняў і дакументацыі помнікаў Марцін Гаўліцкі, саветнік Пасольства В.М.Чэрнік, супрацоўнікі Польскага камітэта ІКАМОС. У другой палове дня выпускнікі курса былі прыняты ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспублікі Польшча. З закнчэнннем акадэміі іх павіншваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспублікі Польшча В. Гайсёнак .

Паводле сайту пасольства Рэспубліцы Беларусь у Рэспубліцы Польшча