Блаславенне на новы навучальны год

У нядзелю 30 жніўня ў Беларускай Царкве ў Антверпэне адбылося Набажэнства, прысвечанае пачатку новага навучальнага года.

У часе Боскай Літургіі вернікі прасілі Бога аб спасланні дароў Святога Духа на дзяцей і ўсіх тых, хто прыступае да школьнае навукі, каб "яны ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Госпаду нашаму на славу, бацькам і настаўнікам на радасць і ўцеху, Царкве і Бацькаўшчыне на дабро і карысць".

Пасля Набажэнства ўсе навучэнцы атрымалі асаблівае блаславенне святара.

Паводле сайту bielarus.eu