З сённяшняга дня Беларуская служба "Радыё Швецыя" спыняе сваё існаванне

Ад 1 верасня 2009 года Беларуская служба "Радыё Швецыя" спыняе сваё існаванне. У апошняй праграме ўсе, хто працаваў з беларускамоўным вяшчаннем Шведскага радыё цягам апошніх пяці год, дзеляцца сваімі думкамі і ўспамінамі пра тое, як усё пачыналася.

У размове ўдзельнічалі: Лана Радзівонава, Юлія Канавалава, Яніна Фралова і Дзмітры Плакс. Па тэлефоне з Мінска - Алена Данейка.

Былая Генеральная дырэктарка Шведскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі Чэрсцін Брунберг і былая кіраўніца Рускай службы "Радыё Швецыя" Вікторыя Рынкус распявялі пра тое, як і чаму Беларуская служба была створаная.

Слухайце апошнюю перадачу Беларускай службы "Радыё Швецыя" тут.

foto: Rickard WillebrandЯніна Фралова, Дзмітры Плакс, Лана Радзівонава і Юлія Канвалава ў рэдакцыйным пакоі Беларускай службы "Радыё Швецыя", пасля дажджу :)