
Днямі ва украінскім горадзе Львове праходзіў IV Міжнартодны фестываль незалежнага кіно “Кінолев-2009”. У межах фестывалю адбыўся паказ беларускіх фільмаў “Журналісты” рэжысёра Алега Дашкевіча і “Вызваленне” рэжысёра Вольгі Нікалайчык.
За 4 дні, што доўжыўся фестываль, з 21 па 24 жніўня, адбыўся паказ конкурсных фільмаў “Маладое кіно” і конкурсных фільмаў “Лепшы украінскі пераклад у кіно”. Таксама гледачы маглі ўбачыць выставу-інсталяцыю „Sinema fantazy”, калекцыю фільмаў “Новае аблічча еўрапейскага кіно”, рэтраспектыву фільмаў класіка сусветнага кіно Інгмара Бергмана.