У г.Усць-Каменагорску прайшлі “Дні гісторыі і культуры беларусаў у Казахстане”

13, 14 жніўня 2009 года ў г.Усць-Каменагорску  прайшлі  “Дні гісторыі і культуры беларусаў у Казахстане”, прысвечаныя 100-годдзю кампактнага пражывання ва Усходнім Казахстане.

У мерапрыемствах прымалі ўдзел  намеснік старшыні Асамблеі народа Казахстана Свінніцкі Віталій  Зіфрыдавіч, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь  Гапееў Васіль Іванавіч, кіраўнік Беларускага этнакультурнага  аб'яднання Рэспублікі Казахстан, дэпутат мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Піталенка Леанід Мікалаевіч, дэлегацыі ад абласных этнакультурных аб’яднанняў Паўладарскай, Алмацінскай, Кызылардынскай, Мангістаўскай абласцей, а таксама гарадоў Астана, Алматы, Акцюбінск.

У святочных мерапрыемствах прымала ўдзел дэлегацыя з горада Мар’іна Горка (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці, Беларусь).

Госці змаглі ўбачыць славутыя мясціны вобласці і горада Усць-Каменагорска, азнаёміцца з дзейнасцю абласнога Дома  сяброўства і беларускага этнакультурнага аб’яднання. Да таго ж, была арганізавана экскурсія ў сяло Марынагорка Какпекцінскага раёна Усходняга Казахстану. Тут 100 год таму назад пасяліліся першыя беларусы, з нашчадкамі якіх была арганізавана сустрэча. Пры садзейніцтве Асамблеі народа Казахстана  былі падрыхтаваны некалькі тэлеперадач і спецвыпускі газет  "Рудный Алтай" і "Дидар", прысвечаныя жыццю беларусаў Усходняга Казахстана, іх культуры, гісторыі, традыцыям. Таксама быз выпушчаны спецыяльны нумар газеты Асамблеі народа Казахстана  "Вестник ассамблеи".

13 жніўня госці з Беларусі і абласцей Казахстана, удзельнікі святочных мерапрыемстваў  пазнаёміліся з этнавёскай этнаграфічнага музею, 14 жніўня на ўрачыстым  сходзе выступілі вышэйназваныя ганаровыя госці з Астаны, таксама надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі беларусь Гапееў В.І.  Перад пачаткам урачыстага сходу быў паказаны спецыльна падрыхтаваны фільм “Векавое сяброўства” (“Вековая дружба”), прысвечаны гісторыі з’яўлення беларусаў на Усходне-Казахстанскай зямлі і сённяшнім нашчадкам сяла Марынагорка. Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў адбылася цырымонія ўзнагроджання некаторых удзельнікаў сходу медалямі ў гонар  65-ай гадавіны вызвалення Беларусі, граматамі асамблеі народа Казахстана і акіма. Затым адбыўся святочны канцэрт.

Завершылася праграма візіту дэлегацыі з Беларусі ў Казахстан прагулкай на цеплаходзе па  Бухтармінскаму вадасховішчу.

Паводле assembly.kz