Цыкл фотарэпартажаў беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча з серыі “Паганства ў Беларусі”, які штотыдня з’яўляўся на сайце budzma.org, апынуўся сярод прэтэндэнтаў на адзіную ў свеце прэмію ў галіне этна-фатаграфіі ў намінацыі “Святы”.
Міжнародная прэмія Humanity Photo Awards (HPA) была заснаваная Кітайскай асацыяцыяй этнафатографаў у 1988 годзе і ставіла на мэце заклікаць фатографаў з усяго свету да захавання і дакументавання здабыткаў этна-культуры. З 2000 года ЮНЭСКА ўзяло прэмію пад сваю апеку і з таго часу з’яўляецца партнёрам гэтага фотаспаборніцтва-біенале.