5 жніўня 2009 г. у горадзе Чарнігаве (Украіна), у старажытным (12 ст.) храме Святой Параскевы-Пятніцы адбылося архірэйскае набажэнства з высвятай у сан святара БАПЦ , у якім супольна са святарствам браў удзел япіскап Наваградскі і Паўночна-Амерыканскі Святаслаў (Логін).
Багаслужба, на якой прысутнічалі сябры мясцовай Беларускай Грамады, праходзіла на беларускай мове.