Беларускі джазавы гурт “Рэнесанс” даў канцэрт у польскай турме

У мінулую суботу беларускі джазавы гурт “Рэнесанс” даў канцэрт у турме польскага горада Ілава. Паслухаць музыкаў сабраліся каля паўсотні зняволеных. Пра гэта
распавёў журналіст Зміцер Падбярэзскі, які суправаджаў “Рэнесанс” на фестывалі ў Польшчы.
Зміцер Падбярэзскі: “Арганізатары ўжо некалькі гадоў ладзяць такія акцыі падчас фестывалю “OLD JAZZ MEETING” у мясцовай турме. Гэтым разам прапанавалі беларусам там сыграць. “Рэнесанс” адыграў там недзе 35 хвілін”.Фестываль “OLD JAZZ MEETING” штогод праходзіць у польскім горадзе Ілава. Сёлета ён адбыўся ўжо ў 39 раз.