Былы прадзюсер Майкла Джэксана напісаў песню для беларускай спявачкі ПулІ

Беларуская спявачка ПулЯ (Алена Валошына) заключыла кантракт з амерыканскай  гуказапісваючай студыяй “Hit Factory”, з якой у свой час супрацоўнічалі  Пласіда Дамінга, Майкл Джэксан, Мадонна, Элтан Джон, The Eagles.

У хуткім часе спявачка вылятае ў Маямі для запісу двух першых сінглаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прадзюсер ПулІ ў Амерыцы  Георгі Сяргееў.

"Гэта будуць адрозныя ад беларускага рэпертуару песні,  магчыма, будзе зменена стылістыка. Адну з кампазіцый для Алены напісаў  былы прадзюсер Майкла Джэксана Брус Лове. Мы спадзяёмся, што ў нас атрымаецца  заваяваць амерыканскага і еўрапейскага слухача", - сказаў Георгі Сяргееў. спецыяльна для  музычнага рынка будзе зменена назва праекту. Папярэдне амерыканскі і беларускі бакі выбралі назву The Bullet. Да змены сцэнічнага псеўданіму спявачка ставіцца спакойна. "Я люблю змяняць імідж, таму што я пастаянна знаходжуся ў творчым пошуку. Сваім прадзюсерам я давяраю поўнасцю: яны прафесіяналы сваёй справы і ведаюць усе тонкасці працы", - сказала ПулЯ. Прэзентацыя новага праекту запланавана на 25 жніўня. Восенню спявачка плануе выступіць ў Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Маямі.

Як паведамлялася раней, прапанова на запіс англамоўных песень паступіла пасля ашаламляльнай перамогі спявачкі ў музычным тэлевізійным міжнародным конкурсе Atlantic Breeze-2009 ў горадзе Маямі. Журы конкурса, у склад якога ўваходзяць прафесіяналы шоў бізнеса ЗША, адзінагалосна прысудзілі першую прэмію спявачцы з Беларусі. единогласно присудили первую премию белорусской певице.

Паводле “БелТА”